Вы тут

"Станцыя Сібір" з'явіцца на музычным фестывалі "Вялікая бард-рыбалка"


Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль "Вялікая бард-рыбалка", які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча, паведаміла БЕЛТА арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.


Такое рашэнне прынята аргкамітэтам фестывалю аўтарскай песні "Станцыя Сібір", які ў апошнія выходныя чэрвеня ўпершыню пройдзе пры падтрымцы рэгіянальнага Міністэрства культуры ў Новасібірскай вобласці з мэтай захавання і развіцця жанру аўтарскай песні, а таксама папулярызацыі сібіракоў у сусветнай бардсупольнасці.

"Дапамагаць самавыяўляцца сібіракам трэба, але яшчэ адным важным складнікам павінны стаць паездкі да нашых сабратаў на берагі любой далёкасці, - адзначыў адзін з аўтараў праекта Сяргей Аляксееў. - Так нарадзілася "Сібірская дзясятка" - каманда аўтараў, выканаўцаў, склад якой будзе вызначаць бард-актыў аднаго з сібірскіх рэгіёнаў. У гэтым годзе з мэтай абмену вопытам, наладжвання культурных кантактаў і ў рамках дасягнутых дамоўленасцей аб развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж кіраўніцтвам Магілёўскай і Новасібірскай абласцей "Сібірская дзясятка" адправіцца на "Вялікую бард-рыбалку". 

У склад дэлегацыі ўвойдуць аўтары, выканаўцы з 7 рэгіёнаў Новасібірскай вобласці: Барнаула, Краснаярска, Томска, Горна-Алтайска, Ангарска, Абакана і Новасібірска. Разам з сібірскай зборнай бардаў прыедуць і тэлежурналісты, якія маюць намер зняць фільм пра наведванне Беларусі. "У праграме бард-рыбалкі праект сібіракоў будзе прадстаўлены асобным канцэртам на галоўнай фестывальнай сцэне 26 ліпеня. Таксама яны выступяць на іншых канцэртных пляцоўках і прымуць удзел у тэматычных мерапрыемствах музычнага свята", - расказала Вольга Залеская.

Паводле яе слоў, на творчых пляцоўках фестывалю ў гэтым годзе выступяць музыканты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі. У юбілейнай праграме запланаваны сольныя канцэрты і творчыя праекты з удзелам зорак аўтарскай песні, джазавых і эстрадна-інструментальных ансамбляў, удзельнікаў праекта "Песні нашага стагоддзя" Лідзіі Чабаксаравай і Яўгена Быкава. Адным з хэдлайнераў творчага праекта стане папулярны расійскі бард і сатырык, паэт і музыкант Цімур Шааў.

  • Мерапрыемства стартавала ў 2010 годзе і стала візіткай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі. Сярод знакамітых гасцей - Таццяна і Сяргей Нікіціны, Аляксандр Дольскі, Юлій Кім, Аляксей Івашчанка, Юрый Рашанцаў, Барыс Бурда.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магатэкс", афіцыйны партнёр - булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", інфармацыйныя партнёры: БЕЛТА, "СБ. Беларусь сегодня", Альфа Радыё, тэлеканал СТБ, тэлерадыёкампанія "Магілёў" і інфармацыйнае агенцтва "Магілёўскія ведамасці".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.