Вы тут

Даследчыкі выявілі, што жанчыны пляткараць не больш за мужчын


Калі разумець пад плёткамі хвалу або лаянку, якія распаўсюджваюцца пра кагосьці за вочы, то жанчыны і мужчыны выступаюць тут на роўных. Лічыцца, што плёткамі займаюцца больш жанчыны, чым мужчыны, і што пажылыя пляткараць з большай гатоўнасцю, чым людзі маладзейшыя. Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Рыверсайдзе ў нейкай меры выкрываюць абодва гэтыя міфы.


У эксперыменце ўдзельнічалі некалькі сотняў мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 да 58 гадоў, на якіх надзявалі партатыўныя гуказапісвальныя прылады. Фіксавалі яны не абсалютна ўсё, што казаў чалавек, а толькі некаторыя кавалачкі дыялогаў. Запіс потым ацэньвалі на прадмет «наяўнасці плётак», пры гэтым неабходна ўдакладніць, што пад плёткай разумелася любая размова, у якой абмяркоўвалі нейкага старонняга чалавека, які адсутнічаў, — незалежна ад таго, лаялі яго, хвалілі ці казалі ў нейтральным тоне. (Хоць, прызнацца, само слова «плётка» ў нашай мове моцна нагружанае негатыўным сэнсам і мала асацыюецца з нейтральным або станоўчым тонам.)

Карацей, як гаворыцца ў артыкуле ў Рsусhоlоgісаl аnd Реrsоnаlіtу Sсіеnсе, плётак набралася крыху больш за чатыры тысячы. Іх падзялілі ў залежнасці ад таго, ішла гаворка пра нейкую знакамітасць або проста пра знаёмых, на якую тэму пляткарылі, якога полу і ўзросту былі пляткары.

У выніку высветлілася, што ў цэлым плёткі займаюць не такое ўжо вялікае месца ў жыцці людзей — на іх прыходзілася каля 14 % усіх дыялогаў. Большая частка плётак была нейтральнай: у 604 выпадках (з 4003) аб адсутным чалавеку адзываліся дрэнна, у 376 выпадках — добра. Гэта значыць, хоць у плётках рэдка кагосьці хваляць...

Асабістае жыццё знакамітасцяў абмяркоўваюць амаль у дзевяць разоў радзей, чым сваіх знаёмых. І, як  варта было чакаць, экстраверты пляткараць нашмат часцей за інтравертаў.

У сэнсе ўзросту ў цэлым ніякіх адрозненняў не было, маладыя пляткараць не менш актыўна, чым пажылыя, — але затое, як ні дзіўна, першыя часцей гавораць за вочы нешта непрыемнае. Сапраўды гэтак жа няма адрозненняў паміж багатымі і добра адукаванымі людзьмі, з аднаго боку, і беднымі і малаадукаванымі, з другога, — тыя і іншыя пляткараць аднолькава.

Што да жанчын, то яны ўвогуле больш за мужчын схільныя пагаварыць пра кагосьці за вочы, але гэта датычыцца толькі нейтральных плётак. У адмоўных і станоўчых плётках мужчыны і жанчыны выступалі на роўных.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.