Міні-серыял "Чарнобыль" ад амерыканскай кампаніі HBO можа атрымаць працяг. Аб гэтым паведамляецца на Facebook-старонцы Упраўлення турызму і прамоцый Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. Гаворка ідзе пра шосты эпізод серыяла пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 26 красавіка 1986 года.
Стваральнікі "Чарнобыля" абмяркоўваюць магчымасць вярнуцца ў Кіеў і Чарнобыльскую зону, каб зняць дакументальную серыю пра тое, як выглядае Чарнобыльская зона праз гадоў пасля катастрофы і ўзяць інтэрв'ю са сведкамі аварыі на ЧАЭС.
"Цікавы факт, пра які мы таксама даведаліся на прэс-туры у Чарнобыльскую зону ад Сяргея Мірнага (камандзіра радыяцыйнай разведкі, які ўдзельнічаў у складанні першых карт радыяцыйнага забруджвання пасля аварыі на ЧАЭС), стваральнікі міні-серыяла "Чарнобыль" абмяркоўваюць магчымасць вярнуцца ў Кіеў і Чарнобыльскую зону, каб зняць эпізод 6", - гаворыцца ў паведамленні.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.