Вы тут

На новым брэсцкім аўтавакзале пратэсціравалі сістэму навігацыі для невідушчых


Нядаўна ўрачыста адкрылі новы аўтавакзал у Брэсце, а днямі тут прайшло першае мерапрыемства. Людзі з праблемамі зроку сабраліся з усіх рэгіёнаў краіны і апрабавалі новую сістэму навігацыі для невідушчых.


Падрабязна аб сістэме «Крокі на гукі» было расказана ў нумары нашай газеты за 5 чэрвеня. Мабільная праграма ўстанаўліваецца на гаджэт, і чалавек рухаецца па ўказанні ўласнага смартфона. А на вакзале прадстаўнікі таварыства інвалідаў па зроку прайшлі ўсе этапы пасажыра, якому трэба купіць білет і выправіцца ў паездку. Гэта для відушчых пасажыраў працэдура выглядае проста: прыехаў на вакзал, пастаяў у чарзе, набыў квіток ды і пакрочыў на платформу, якая ўказана ў білеце. Для людзей з парушэннем зроку нават уваходныя дзверы знайсці бывае не вельмі проста.

Дык вось, новая сістэма, створаная ўстановай рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Цэнтр паспяховага чалавека» па ініцыятыве кампаніі Volkswagen у Беларусі, паспяхова вытрымала выпрабаванне ў Брэсце. Невідушчыя людзі самі знаходзілі ўваход, накіроўваліся па даволі доўгім калідоры да кас, «замаўлялі» білет і беспамылкова выходзілі менавіта на сваю платформу. Дырэктар установы рэабілітацыі інвалідаў па зроку Міхаіл АНТОНЕНКА адзначыў, што вакзал у Брэсце пабудаваны з улікам патрэб людзей, што маюць абмежаваныя магчымасці. Пра гэта сведчаць «разумныя» дарожкі на ўсёй прывакзальнай тэрыторыі і прыстасаванні ўнутры памяшкання. А з сістэмай «Крокі на гукі» невідушчаму чалавеку тут можна абысціся і без старонняй дапамогі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?