Вы тут

Ноччу ў Шаркаўшчынскім раёне гарэла сенасховішча: загінулі 9 цялят


Ноччу 12 чэрвеня ў службу выратавання "101" паступіла паведамленне аб пажары на сенасховішчы ў вёсцы Зорка Шаркаўшчынскага раёна, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, убачылі адкрытае гарэнне сенасховішча, размешчанага на тэрыторыі малочна-таварнай фермы. У будынку сенасховішча захоўвалася 60 тон сена і часова змяшчаліся 40 цялят. Тэрыторыя малочна-таварнай фермы часткова агароджаная плотам, у начны час ахоўвалася вартаўніком. На момант узнікнення пажару вартаўнік знаходзіўся на тэрыторыі, не пацярпеў. Работнікі сельскагаспадарчага комплексу да прыбыцця падраздзяленняў МНС з пабудовы вывелі 31 цяля.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём знішчана 60 тон сена, пашкоджаны дах і сцены будынка, загінулаі 9 цялят.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына ўзнікнення пажару ўстанаўліваюцца. Разглядаюцца дзве версіі - падпал або неасцярожнае абыходжанне з агнём.


Відэа: mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.