Вы тут

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбудзецца канцэрт Прэзідэнцкага аркестра


Святочнае мерапрыемства пройдзе 27 чэрвеня.


Сумесны музычны праект магістралі і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна арганізаваны на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі. Ён прымеркаваны да Дня Незалежнасці і 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, на працягу гадзіны, з 13.00 да 14.00, у зале чакання на трэцім паверсе вакзала для пасажыраў, гасцей і жыхароў сталіцы ў выкананні таленавітых музыкаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь прагучаць творы вядомых кампазітараў, мелодыі песень ваенных гадоў.

Сярод гледачоў на канцэрце таксама будуць прысутнічаць ветэраны і работнікі беларускай магістралі, актывісты БРСМ.

Свята музыкі, дзе сцэнічнай пляцоўкай выступаюць залы чакання, чыгуначнікі беларускай магістралі дораць сваім пасажырам ужо не першы раз. Выступленне Прэзідэнцкага аркестра на вакзале напярэдадні знамянальных дат становіцца добрай традыцыяй. Так, у 2017 годзе ў гонар 155-годдзя Беларускай чыгункі выступленне знакамітага калектыву ўжо праходзіла на вакзале.

  • Таксама традыцыйнай стала арганізацыя музычных вечароў у “Клубе СВ” на сталічным вакзале, дзе кожны тыдзень па чацвяргах і пятніцах з 18 да 22 гадзін гучыць жывая музыка на піяніна. Жыхары і госці сталіцы маюць выдатную магчымасць пачуць творы класічнай музыкі, эстрадных і народных песень, джазавых і этнічных кампазіцый.

Штогод у прафесійнае свята - Дзень чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня, на ўсіх абласных вакзалах праходзяць канцэрты з удзелам прафесійных артыстаў і калектываў народнай творчасці чыгуначнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».