Вы тут

У Віцебску некалькі дзён шукаюць "Папялушку", якая згубіла туфлік на выпускным балі


Цікавая аб'ява з'явілася ў сацсетках адразу пасля выхадных, калі ў Віцебску прайшлі выпускныя. Аўтар аб'явы Аляксандр распавёў, што знайшоў туфлік ля прыпынку Авіяцыйная каля 6 раніцы пасля выпускнога вечара, на якім ён працаваў. Паводле яго слоў, абутак выглядае зусім новым, як быццам яго апраналі ў першы раз, піша vkurier.by.


- Мы займаліся абслугоўваннем выпускнога вечара ў школе №44. У 5.30 адправіліся дадому. Дзесьці ў 5.40 я ішоў па вуліцы Смаленскай і каля прыпынку "Авіяцыйная" заўважыў нешта чорнае. Я падумаў, што гэта птушка і захацеў ёй дапамагчы, але калі падышоў бліжэй, убачыў, што гэта туфлік. Я абышоў яшчэ раз гэта месца, думаў, што недзе ёсць і другі, але, на жаль, яго не было, - узгадвае аўтар аб'явы.

Аляксандр не губляе надзеі вярнуць туфлік. У сацсетках з'явілася яго паведамленне: "Дзяўчына, якая страціла туфлік раніцай пасля выпускнога (прыпынак "Авіяцыйная"), скажы хоць, дзе другі знаходзіцца. Але хацелася б, каб забрала першы".

Асаблівыя прыкметы абутку: замшавы адкрыты туфлік на абцасе, 38 памер, з левай нагі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.