Вы тут

Прадстаўнікі БДУ найбольш часта з беларускіх вучоных цытуюцца ў свеце


Вучоныя БДУ лідзіруюць па колькасці размешчаных артыкулаў у базе дадзеных Scopus і з'яўляюцца найбольш цытуемымі беларускімі вучонымі ў свеце. Гэтыя дадзеныя зафіксаваныя аналітычнай сістэмай SciVal (Scopus) міжнароднага выдавецтва навукова-тэхнічнай літаратуры “Эльзевір” па выніках 2013-2017 гадоў. Менавіта гэтыя звесткі  выкарыстоўваюцца самымі аўтарытэтнымі міжнароднымі рэйтынгамі QS, THE, SIR і іншымі пры ранжыраванні ВНУ ў 2018-2019 гадах. Як правіла, рэйтынгі грунтуюцца на інфармацыі за папярэднія пяць гадоў.


Аналітычны інструмент SciVal дазваляе атрымаць хуткі і лёгкі доступ да вынікаў навукова-даследчай дзейнасці каля 14 тысяч навукова-даследчых арганізацый з больш чым  230 краін.

Па дадзеных SciVal, за  2013-2017 гады беларускія навукоўцы апублікавалі 9 320 работ у выданнях, уключаных у базу дадзеных Scopus,  35 %.ад агульнай колькасці складаюць работы  супрацоўнікаў БДУ. Блізкая колькасць публікацый належыць навукоўцам з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а сярод ВНУ на другім месцы знаходзіцца БДУІР. Таксама ў сістэме SciVal прадстаўлены БНТУ, БДМУ і ГрДУ імя Я.Купалы. У іншых беларускіх устаноў і інстытутаў профіль у SciVal не сфарміраваны.

Таксама згодна з SciVal па параметры “цытаванне навуковых работ” доля БДУ ад агульнага паказчыка па краіне складае 59% ( 49 240 спасылак). Па індыкатары “колькасць артыкулаў, якія ўваходзяць у 10% самых цытуемых” з 1146 работ 814 належаць навукоўцам БДУ. Ідэнтычны вынік у катэгорыі “колькасць артыкулаў, якія ўваходзяць у 1% найбольш цытуемых”: з 207 навуковых работ 153 апублікаваныя пад аўтарствам навукоўцаў БДУ.

Для захавання і паляпшэння сваіх пазіцый у міжнародных рэйтынгах ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт рэалізуе доўгатэрміновую “Дарожную карту”. Яна ўключае комплекс мерапрыемстваў па аказанні метадычнай і арганізацыйнай дапамогі выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам, аспірантам і магістрантам пры падрыхтоўцы і публікацыі навуковых артыкулаў у вядучых замежных часопісах, а таксама прадугледжвае матэрыяльнае заахвочванне аўтараў за публікацыйную актыўнасць у часопісах, уключаных у базу дадзеных Scopus.

Існуе больш за 20 разнастайных сусветных рэйтынгаў ВНУ. Белдзярждуніверсітэт  удзельнічае ў 11 з іх, уключаючы вялікую тройку: Шанхайскі, THE і QS. У асноўных рэйтынгах БДУ стабільна ўваходзіць у 2% найлепшых ВНУ свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.