Вы тут

Беларусь упершыню прыме Чэмпіянат свету па настольным хакеі


14 чэрвеня стартуе XVI Чэмпіянат свету па настольным хакеі. Галоўным арганізатарам міжнароднага першынства выступіў Старшыня Лігі настольнага хакея Беларусі, дэкан факультэта сацыякультурных камунікацый (ФСК) БДУ Сяргей Важнік. Дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў акажуць валанцёры вядучай ВНУ краіны з ліку студэнтаў і выкладчыкаў.


Удзельнікамі першынства стануць больш за 200 спартсменаў з 16 краін: Беларусі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Ізраіля, Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі.

Спартсмены будуць спаборнічаць у індывідуальным і камандным заліку ў дзесяці катэгорыях: дзеці да 13 гадоў, юніёры, жанчыны, ветэраны. Таксама адбудзецца топ-турнір для тытулаваных прадстаўнікоў дадзенага віду спорту.

Беларусь на хатнім чэмпіянаце прадставяць 25 ігракоў у васьмі катэгорыях. У складзе нацыянальнай зборнай выступяць выпускнікі факультэта міжнародных адносін 2016 года Яўген Папакуль і Раман Раманенка. Дэкан ФСК Сяргей Важнік выйдзе ў складзе зборнай ветэранаў.

Беларусь упершыню прымае спаборніцтва сусветнага маштабу па гэтай спартыўнай  дысцыпліне. БДУ ўнёс вялікі ўклад у развіццё настольнага хакея ў нашай краіне. Так, у 2013 годзе прайшоў першы Адкрыты Чэмпіянат БДУ. З 2016 года на яго базе праводзяцца Адкрытыя Чэмпіянаты Беларусі па настольным хакеі. Усяго за шэсць гадоў развіцця спартыўнай дысцыпліны праведзена больш за 70 турніраў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, створаны дзве секцыі ў сталічнай гімназіі  № 11  і на ФСК БДУ.

Афіцыйнае адкрыццё Чэмпіянату адбудзецца ў спартыўным комплексе “Раўбічы”. Пачатак у 14.00. Завершыцца сусветнае першынство 16 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.