Вы тут

МТС палепшыў 3G-сувязь уздоўж асноўных чыгуначных магістраляў краіны


У рамках праекта пабудавана 51 новая базавая станцыя і мадэрнізаваныя існуючыя. Сувязь “прапампавалі” па напрамках з Гомеля да Гудагая, з Брэста да Оршы і са Жлобіна да Віцебска.


Пакрыццё сеткі 3G палепшылася па наступных найбуйнейшых чыгуначных напрамках краіны:  Гомель — Жлобін — Бабруйск — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Смаргонь — Гудагай;  Брэст — Баранавічы — Мінск —Орша;  Жлобін — Рагачоў — Магілёў— Орша —Віцебск — Езярышча;

“Якасць сувязі на папулярных чыгуначных кірунках была палепшана да II Еўрапейскім гульняў, нацыянальным партнёрам якіх выступае МТС. І жыхары Беларусі, і замежнікі змогуць цяпер з  камфортам дабрацца да Мінска, застаючыся на сувязі падчас руху цягніка. Абноўленая інфраструктура дазволіць ім заставацца анлайн або пагутарыць з сябрамі падчас паездкі паміж гарадамі”, — падкрэслілі ў МТС.

Раней мабільны аператар сумесна з Беларускай чыгункай забяспечылі ўсе вакзалы краіны Wi-Fi. Да II Еўрапейскіх гульняў МТС таксама запускае базавыя станцыі ўздоўж аўтатрас. У выніку будзе забяспечаны якасны доступ да хуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 3G “ўнутры аўтамабіля”. Усяго ўздоўж аўтамагістраляў і чыгункі запрацуе каля сотні вышак.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.