Вы тут

У “Зубраняці” навучаць інтэрнэт-пісьменнасці 4 тысячы школьнікаў


Інтэрактыўная выстава “Сусвет інтэрнэту” адкрылася ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.


Экскурсіі для дзяцей будуць ладзіцца на працягу ўсіх летніх змен. Аб правілах бяспечных паводзін у сеціве даведаюцца не толькі беларускія, але і замежныя школьнікі, якія прыедуць на  адпачынак у лагер з 22 краін свету ( Расіі, Літвы, Латвіі, Сірыі, Кітая, Японіі і іншых).

Навучыць дзяцей базавым навыкам бяспечных паводзін у сеціве, а таксама свядомаму выкарыстанню сучасных тэхналогійі — асноўная мэта праекта “Сусвет інтэрнэту”. Гэта сумесная ініцыятыва кампаніі МТС, Міністэрства адукацыі,  ГІАЦ і дзіцячага фонду ЮНІСЕФ выклікала вялікую цікавасць у дзяцей, педагогаў і бацькоў. Менавіта таму мы вырашылі адкрыць на летніх канікулах выставу ў найбуйнейшым у краіне дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, — падкрэслівае кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай БУЛАШ.А ў будучыні, як і планавалася, выстава працягне вандраваць па абласных цэнтрах нашай краіны. 

“Сусвет інтэрнэту” складаецца з шасці інтэрактыўных зон. Кожны з тэматычных блокаў тлумачыць, як карыстацца антывіруснымі праграмамі, генераваць надзейныя паролі, правільна кантактаваць у інтэрнэце, у тым ліку з незнаёмымі людзьмі, якую інфармацыю аб сабе нельга размяшчаць у сацыяльных сетках. Акрамя таго, школьнікі праходзяць апытанне на тэму кібербулінгу, што дазваляе ацаніць маштабы праблемы.

Выстава “Сусвет інтэрнэту” была адкрыта ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў верасні 2018 года, а ў сакавіку 2019 года пераехала ў Гомель. За час працы экспазіцыю наведалі больш за 6 тысяч дзяцей. У пачатку новага навучальнага года”Сусвет інтэрнэту” пераедзе ў Гродна.

 Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.