Вы тут

Маладзіковы настрой


Спяваць па-беларуску і вучыцца на найлепшых узорах песеннага мастацтва — вось мэта ўдзельнікаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XVIІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019».


Менавіта яны пачынаюць найбольш важныя падзеі свята, якое адкрываецца сёння. Маладыя выканаўцы з кожнай вобласці Беларусі і горада Мінска — іх усяго 21 — змагаюцца за Гран-пры. Адзін з тураў пройдзе ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Пераможцу назавуць падчас урачыстага канцэрта адкрыцця фестывалю, дзе аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга прадставіць праграму «Песні вайны». Сёння іх спяваюць ужо вядомыя зоркі і маладыя артысты.

Спалучэнне інтарэсаў розных пакаленняў адлюстравана ў праграме: канцэрт акадэмічнай музыкі ў Маладзечанскай школе мастацтваў, выступленні лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2019», выстаўкі, сустрэчы з літаратарамі, носьбітамі беларускага слова, спектакль музычнага тэатра «Янка Купала: жыццё ў свеце маланак». Будзе зноў нагода разважаць пра повязі пакаленняў: на закрыццё падрыхтаваная юбілейная праграма «Зорны карагод» Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Што ёсць традыцыя, як яна жыве і развіваецца — у рухах, мелодыях спалучэннях розных жанраў, ці стварае магчымасць для нараджэння новага? Паглядзім.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.