Вы тут

Нагоды для твораў


Літаратары павінны больш актыўна знаёміць людзей са сваёй творчасцю, адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец падчас сустрэчы з чытачамі ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга».


У эпоху інтэрнэту кнігам больш складана даходзіць да чытача, а самі творцы часам аказваюцца ў няпростым становішчы, і не толькі з фінансавых прычын: кнігу можна пісаць шмат гадоў, а яна потым выйдзе невялікім накладам. Ёсць пажаданні і да кнігарняў, дзе выданні беларускіх аўтараў часта ставяцца не на самыя прыкметныя месцы.

— Калі ў мінскіх кнігарнях пры жаданні адшукаць упадабаную кнігу можна, то ў рэгіёнах сітуацыя больш складаная. А ў кіёсках наогул не знайсці беларускую кнігу, — выказаў заклапочанасць Мікалай Чаргінец. — Але любая праблемная сітуацыя — нагода для яе раскрыцця ў мастацкім творы. І гэта таксама своеасаблівае змаганне за інтарэсы кнігі.

Пісьменнік на працягу многіх гадоў не проста назірае за творчымі працэсамі ў краіне, але і з’яўляецца грамадскім дзеячам, выступае з актуальнымі ініцыятывамі, якія павінны садзейнічаць творчасці. Прынамсі, адна з тэм, што яго вельмі непакоіла, — неабходнасць узгаднення з Саюзам пісьменнікаў Беларусі захадаў па аптымізацыі сеткі бібліятэк. Мікалай Чаргінец выступае з прапановай назваць адну з вуліц Мінска ў гонар Васіля Быкава.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.