Вы тут

На падворку прыбыло!


На падворку паштальёна вёскі Бытча Людмілы Стаін адбылося чарговае папаўненне — нарадзілася цялятка. І, вядома, у першую чаргу гаспадыня клапоціцца пра гэтае «немаўлятка». Цяпер статак рагуль на бытчанскім двары налічвае ажно чатыры галавы, акрамя іх — конік, парсючкі, гусі, куры. Цяпер гарачая пара, трэба нарыхтоўваць сена, таму працы ў гаспадароў непачаты край!


Людміла Міхайлаўна пяць гадоў носіць пошту ў Старабарысаўскім паштовым аддзяленні, любіць сваю работу, хутка і з настроем забяспечвае сваіх аднавяскоўцаў перыёдыкай, пісьмамі, пераводамі. І ў той жа час увішная жанчына з'яўляецца прыкладам працалюбства, клапатлівай матуляй і жонкай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.