Вы тут

Жыхар Светлагорскага раёна выкапаў вінтоўку часоў вайны, а яна стрэліла


У Светлагорскую бальніцу даставілі 68-гадовага жыхара раёна. Мужчыну выставілі дыягназ: скразное агнястрэльнае раненне, агнястрэльны асколачны пералом ніжняй траціны правай вялікай бярцовай косткі. У сітуацыі давялося разбірацца супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў.


Высветлілася, што пенсіянер вырашыў зрабіць пясочніцу для ўнукаў на тэрыторыі домаўладання. Падчас земляных работ знайшоў зброю часоў Вялікай Айчыннай вайны. Як аказалася, у яго рукі трапіла самазарадная вінтоўка сістэмы Токарава (СВТ-40). Па інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, гаспадар дома, узяўшы ў рукі бензарэз, пачаў яе пілаваць. У гэты момант і адбыўся стрэл. Магазін вінтоўкі быў пусты, але адзіны патрон знаходзіўся ў патронніку. Акрамя пенсіянера ніхто не пацярпеў. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка. Прызначаныя балістычная і судова-медыцынская экспертызы. Пацярпелы знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».