Вы тут

Колькасць раёнаў, дзе забаронена наведванне лясоў, павялічылася да 53


Яшчэ ўчора ранкам абмежаванні на наведванне ўгоддзяў дзейнічалі ў 35 раёнах, да вечара іх колькасць павялічылася да 47-мі. Па апошняй інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, зараз забарона ўведзена ўжо ў 53 раёнах краіны.


Так, аб­ме­жа­ван­ні дзей­ні­ча­юць у По­лац­кім, Сенненскім і Шаркаўшчынскім ра­ё­нах Ві­цеб­скай воб­лас­ці, у Ма­ла­рыц­кім і Ба­ра­на­віц­кім ра­ё­нах Брэсц­кай воб­лас­ці, шас­ці ра­ё­нах Гро­дзен­скай (Аст­ра­вец­кім, Смар­гон­скім, Ашмян­скім, Іў­еў­скім, Лід­скім і Во­ра­наў­скім), дзесяці ра­ё­нах Ма­гі­лёў­скай (Крас­на­поль­скім, Кас­цю­ко­віц­кім, Хо­цім­скім, Бы­ха­віц­кім, Асі­по­віц­кім, Бя­лы­ніц­кім, Шклоўскім, Магілёўскім, Чавускім і Глускім), 13 ра­ё­нах Мін­скай (Стаўб­цоў­скім, Дзяр­жын­скім, Мін­скім, Сма­ля­віц­кім, Слуц­кім, Ста­ра­да­рож­скім, Са­лі­гор­скім, Лю­бан­скім, Ба­ры­саў­скім, ва­ло­жын­скім, Уз­дзен­скім, Пу­ха­віц­кім і Чэр­вень­скім) і амаль па ўсёй Го­мель­скай воб­лас­ці (акра­мя Каст­рыч­ніц­ка­га і Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­наў).

Нагадаем, ра­шэн­ні па ўвя­дзен­ні і зняц­ці за­ба­ро­ны на на­вед­ван­не ля­соў пры­ма­юц­ца мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды па ха­дай­ніц­тве ле­са­гас­па­дар­чых уста­ноў або ра­ён­ных ад­дзе­лаў па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. На сай­це Мін­істэрства лясной гаспадаркі раз­ме­шча­на ін­тэр­ак­тыў­ная кар­та, па якой мож­на ад­соч­ваць увя­дзен­не і зняц­це аб­ме­жа­ван­няў у сва­ім рэ­гі­ё­не. Яна апе­ра­тыў­на аб­наў­ля­ец­ца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.