Вы тут

56-гадовая жанчына пашкодзіла цвіком 11 машын у Віцебску


Хуліганскую выхадку коштам у больш чым 3 тысячы рублёў дазволіла сабе 56-гадовая жыхарка Віцебска, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.


Раніцай яна  выйшла са сваёй кватэры ў адной са шматпавярховак па Маскоўскім праспекце і адправілася размалёўваць сцены мясцовага супермаркета. Пасля яна пры дапамозе маркера і цвіка пашкодзіла 11 аўтамабіляў.

На іх віцябчанка надрапала непрыстойныя малюнкі і нецэнзурныя словы. Пад гарачую руку жанчыны патрапілі транспартныя сродкі жыхароў адразу двух дамоў.

Пасля затрымання матывы сваіх паводзінаў падазраваная выразна растлумачыць не змагла. Цяпер у адносінах да яе заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.