Вы тут

Шчоткіна паўдзельнічала ў адкрыцці экалагічнага форуму ў Навагрудку


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна на мінулым тыдні ўзяла ўдзел у адкрыцці ХV Рэспубліканскага экалагічнага форуму, які прайшоў у Навагрудку, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


Найважнейшымі прыярытэтамі дзяржаўнай экалагічнай палітыкі з'яўляюцца эфектыўнасць выкарыстання прыродных рэсурсаў і захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя, адзначыла Мар'яна Шчоткіна. Беларусь актыўна прасоўваецца па шляху «зялёнага» росту, развіцця новых эколагабяспечных галін. Прыкладам у сферы ўстойлівага развіцця малых гарадоў па праве можна назваць Навагрудак, які ў 2017 годзе стаў пілотным горадам праекта «Зялёныя гарады» і ўжо сёння з'яўляецца добрай базай для абмену вопытам.

«На першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці, які адбыўся ў студзені ў Мінску, было адзначана, што фокус успрымання насельніцтвам нашай краіны «зялёнай» эканомікі змяніўся з агульных паняццяў «прырода», «навакольнае асяроддзе» на паняцці «мадэрнізацыя», «эканоміка», «дабрабыт», «пераход да безадходнай вытворчасці», «павышэнне асабістага ўдзелу жыхароў у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, вытворчасці і спажывання эка-прадуктаў». Пры гэтым па-ранейшаму існуе праблема чалавечага фактару — забруджванне глебы і вады бытавымі адходамі, нежаданне паасобнага збору смецця», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна. Значыць, патрабуе ўдасканалення сістэма экалагічнай адукацыі і асветы. Экалагічны складнік павінен быць ва ўсіх адукацыйных, галіновых і рэгіянальных праграмах, падкрэсліла яна. Пераход да безадходнай вытворчасці, далейшае ўдасканаленне работы па асобным зборы смецця і яго перапрацоўцы, стымуляванне выкарыстання шматразовых тавараў, выхаванне беражлівых адносін да прыроды, азеляненне тэрыторый — тыя драйверы, якія будуць закладваць асновы экалагічнай устойлівасці.

Нацыянальны каардынатар таксама адзначыла неабходнасць падтрымліваць стварэнне і функцыянаванне рэгіянальных і мясцовых прыватных і прыватна-дзяржаўных структур, дзейнасць якіх накіравана на тэрытарыяльнае развіццё. «Важна ўкараняць новыя падыходы і шукаць новыя крыніцы фінансавання ўстойлівага развіцця. Такім напрамкам можа стаць «імпакт-інвеставанне», калі прыватныя кампаніі рэалізуюць камерцыйныя праекты, накіраваныя на вырашэнне сацыяльных і экалагічных праблем», — удакладніла яна.

Мар'яна Шчоткіна выказала ўпэўненасць у тым, што форум дасць магчымасць выпрацаваць новыя падыходы ў вырашэнні пытанняў экалагічнай бяспекі і надасць імпульс сумеснай працы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Загаловак у газеце: На шляху «зялёнага» росту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?