Вы тут

У Сочы абмеркавалі супрацоўніцтва Магілёва і Краснадара


Тэма супрацоўніцтва Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю прагучала падчас пасяджэння ХХХ Канферэнцыі Паўднёва-Расійскай парламенцкай асацыяцыі ў Сочы. Удзел у мерапрыемстве прымаў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.


— На канферэнцыі абмяркоўваліся агульныя пытанні для вынясення іх на федэральны ўзровень, а таксама распаўсюджванне вопыту пэўных практык і заканадаўчых ініцыятыў на тэрыторыі сваёй акругі, — расказаў старшыня аблсавета. — Разглядаўся прынцып работы такога органа, як асацыяцыя. Гэта тое, што мы зараз актыўна абмяркоўваем як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўні. Ёсць цікавы вопыт правядзення пасяджэнняў, абмеркаванняў у камісіі, прыняцця рашэнняў. У рамках работы канферэнцыі адбылося падпісанне плана мерапрыемстваў па рэалізацыі дасягнутых пагадненняў з Краснадарскім краем. Там пазначаны цэлы комплекс мерапрыемстваў і ў сферы маладзёжнай палітыкі, і ў сферы супрацоўніцтва Магілёўскага абласнога Савета і Заканадаўчага сходу з умовай непасрэднага знаёмства на месцах з вопытам і формамі работы двух бакоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Магілёў-Краснадар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».