Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Надыходзіць спрыяльны перыяд для таго, каб стаць сабой — перастаць падладжвацца пад іншых і адпавядаць чужым чаканням. Вы будзеце энергічныя, актыўныя, вынаходлівыя. Справы пойдуць лёгка, трэба будзе толькі накіроўваць сваю энергію ў патрэбнае рэчышча. У гэты час вам будзе лёгка падняцца па службовай лесвіцы, разбагацець, сустрэць людзей, якія змогуць аказаць неацэнную дапамогу і падтрымку.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Рацыянальнасць і ўменне збалансаваць эмоцыі дазволяць раскрыць свой патэнцыял. Надыходзіць час перамен, паступіць шмат цікавых прапаноў па рабоце, толькі не варта спяшацца з прыняццем рашэнняў. У зносінах з калегамі сачыце за сваімі выказваннямі, пачуўшы крытыку, не спяшайцеся крыўдзіцца, а зрабіце правільныя высновы. У выхадныя набудзьце што-небудзь новае для дома, і вы ўбачыце, як ён зменіцца.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакае штосьці прыемнае, рамантычнае, эратычнае. Рыхтуйцеся да любоўнага спаткання і шчырых прызнанняў. Чацвер — удалы дзень для абдумвання наватарскіх ідэй, хоць для гэтага спатрэбіцца адзінота, а з ёй могуць узнікнуць праблемы. Вас могуць наведаць няпрошаныя госці, паспрабуйце праявіць шчодрасць і гасціннасць.


РАК. На гэтым тыдні для ажыццяўлення сваіх задум вы як ніколі маеце патрэбу ў надзейным партнёры. І ён будзе побач з вамі. Зоркі раяць раскрыць вочы і заўважыць блізкага па духу чалавека, які ўжо даўно знаходзіцца ў вашым акружэнні. У панядзелак і аўторак варта скарыстацца падказкамі інтуіцыі. Будзьце больш уважлівыя да намёкаў начальства.


ЛЕЎ. Вы схільныя праяўляць паблажлівасць да ўласных недахопаў і пры гэтым любіце крытыкаваць іншых. Не пераступіце мяжу, інакш ваш аўтарытэт можа пахіснуцца. У аўторак не паддавайцеся на правакацыі, бо вас захочуць выкарыстаць, уцягваючы ў канфліктную сітуацыю. Серада — удалы час для пабудовы планаў на будучыню. Выхадныя варта правесці за горадам.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні, абраўшы прыярытэтны кірунак, не зварочвайце са шляху, інакш усе намаганні пойдуць прахам. Неабходна праявіць дзелавы падыход, не спазняцца і не апраўдвацца. У панядзелак і аўторак не варта захапляцца барацьбой з навакольнымі: перш чым пачынаць кусацца, далічыце да дзесяці, а лепш — да ста. У чацвер з'явіцца выдатны шанц паспяхова злучыць ідэі з практыкай, а мары ўвасобіць у рэальнасць. Да выхадных пазіцыі, якія вас задавальняюць, будуць адваяваны, і вы адчуеце сябе гаспадаром становішча.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вы адчуеце ўсю ўладу свайго абаяння, а ўвага да меркавання навакольных толькі ўмацуе ваша ўласнае становішча. Ваша арыгінальная прапанова ў панядзелак можа здацца калегам па рабоце рызыкоўнай, але толькі яна зможа выратаваць сітуацыю. У чацвер і пятніцу непажадана браць на сябе рашэнне чужых праблем.


СКАРПІЁН. Практычна ўсё, што вы плануеце на тыдзень, ажыццявіцца і прынясе поспех. Спатрэбяцца рашучасць, актыўнасць, уменне хутка рэагаваць на сітуацыю. Начальства ацэніць вашы ідэі і, цалкам верагодна, зробіць прапанову аб павышэнні. Сустрэчы з сябрамі, любоўныя спатканні, абмен уражаннямі і новымі ідэямі напоўняць жыццё радасцю.


СТРАЛЕЦ. У найбліжэйшыя дні вы пры жаданні можаце пачаць чарговы этап свайго развіцця, таму смела можна брацца за новыя справы. Ваша ініцыятыва абяцае набыць цалкам матэрыяльныя абрысы. Не хвалюйцеся, удача зараз на вашым баку. У чацвер на даляглядзе жыцця можа з'явіцца чалавек, з якім не хацелася б сустракацца яшчэ раз, але менавіта ад яго прыйдзе дапамога, у якой вы так маеце патрэбу.


КАЗЯРОГ. Рэкамендуецца актыўнасць і настойлівасць у рэалізацыі планаў. З'явіцца магчымасць кар'ернага росту, асабліва калі вы выявіце такія якасці, як працавітасць і спакой, дзейнічаючы без залішняй мітуслівасці, каб не спудзіць поспех. У сераду могуць парадаваць доўгачаканыя навіны.


ВАДАЛІЎ. У аўторак нарэшце з'явіцца шанц узяцца за ажыццяўленне даўно задуманага. Серада можа быць азмрочана дробнымі непрыемнасцямі, але яны вельмі хутка забудуцца. Аднак чакаецца не зусім прыемная размова з начальнікам, якая скончыцца канкрэтным рашэннем, невядома толькі, вашым ці начальніка. Але не варта асабліва трывожыцца, зоркі не пакінуць вас без заступніцтва.


РЫБЫ. Добрая пара, каб пачаць адпачынак менавіта цяпер. Падарожжы прынясуць разнастайныя ўражанні і новыя знаёмствы. Калі ж вы пакуль толькі марыце пра далёкія краіны, на рабоце магчымая вельмі далікатная сітуацыя, якая паставіць вас у цяжкае становішча. Пажадана не спрачацца і не канфліктаваць з начальствам. Пятніца — адзін з самых удалых дзён тыдня, паспяховымі будуць пытанні прасоўвання па кар'ернай лесвіцы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.