Вы тут

Сітуацыя з ураджаем — на кантролі Прэзідэнта


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько і намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік далажылі Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі, што складваецца ў сельскай гаспадарцы, і дадатковых мерах, якія прымаюцца для захавання ўраджаю. Аб неабходнасці дадатковых мер у сувязі з кліматычнымі ўмовамі кіраўнік дзяржавы гаварыў яшчэ напярэдадні.


«На ўсходзе, на захадзе і ў цэнтры праблемы будуць у залежнасці ад таго, якія глебы. На лёгкіх глебах ужо, я гляджу, пачаліся пажаўценні пасеваў, таму трэба не ўпусціць час і ўбраць такія пасевы своечасова. Цяпер ідзе нарыхтоўка сенажу — трэба ўсё гэта пакласці ў сянаж, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба па-гаспадарску паглядзець у сувязі з кліматычнымі ўмовамі, што зрабіць у раслінаводстве. Ні ў якім разе нічога не страціць».

Папаўняць збожжавую групу неабходна за кошт кукурузы, адзначыў Прэзідэнт: «Яна пакуль на ўсіх участках (я гэта сам кантралюю і бачу), нават на пясчаных глебах, трымаецца добра, таму трэба зрабіць стаўку на нарыхтоўку зерня з кукурузы». Пры гэтым, звярнуў ён увагу, неабходна дзейнічаць па правераных тэхналогіях, кансервуючы кукурузнае зерне ў рукавы, — гэта танней, чым сушыць.

Анатоль Хацько адзначыў, што кукурузы сёлета ў Беларусі пасеяна прыкладна на 110 тысяч гектараў больш за план. «Мяркуем дадаткова атрымаць мільён тон збожжа, каб забяспечыць жывёлагадоўлю. Калі кансерваваць зерне ў рукавы, гэта будзе зніжаць кошт кармоў, спрашчаць тэхналогію і павышаць вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі», — упэўнены міністр.

Сітуацыю ў сельскай гаспадарцы ён ацэньвае як неадназначную: разлікі на ўраджай закладзены добрыя, але ўсталявалася гарачыня, ападкі выпадаюць нераўнамерна і ў недастатковай колькасці: «Мы прымаем усе неабходныя меры, каб забяспечыць жывёлагадоўлю і харчовую бяспеку. Абследуем пасевы збожжавых у кожнай вобласці, у кожным раёне і, калі ёсць падсыханне, убіраем на зялёны корм і праводзім перасяванне прамежкавымі культурамі». Кіраўнік галіны паведаміў, што сёлета перасеяны ўжо азімыя культуры, якія былі ў дрэнным і нездавальняючым стане. Прыняцце аператыўных рашэнняў дае магчымасць нарыхтаваць дадатковыя кармы.

У цэлым ураджай збожжавых чакаецца вышэйшы за леташні. Збожжа для харчовых мэт у Беларусі будзе дастаткова, запэўніў Анатоль Хацько. Ёсць яшчэ леташнія астаткі мукі і круп, працягваецца рэалізацыя мукі на экспарт. Але, як падкрэсліў міністр, не варта разлічваць на мінулагоднія рэзервы — неабходна нарыхтаваць максімальны ўраджай.

На наступным тыдні адказныя асобы даложаць Прэзідэнту аб тым, як ідуць справы ў беларускім раслінаводстве.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».