Вы тут

73 кіламетры сетак здалі беларусы ў рамках добраахвотнай акцыі


Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Вынікі акцыі “Здай сеткі!” візуалізавалі: усе здадзеныя добраахвотна забароненыя прылады лоўлі інспектары прывезлі ў Мінск і наладзілі іх дэманстрацыю ў двары Дзяржінспекцыі. Гару сетак у чалавечы рост (каля 1700 штук) можна расцягнуць на 73 кіламетры і аперазаць Мінскую кальцавую аўтадарогу. Акрамя таго, грамадзяне добраахвотна здалі 223 розных сетных прылады - пад'ёмнікі, экраны, нераты і г.д.

Менавіта ў перыяд нерасту вылаў рыбы сеткамі наносіць найбольшую шкоду яе ўзнаўленню. Прычыненая шкода, якую кампенсуюць парушальнікі, вылічаецца па трайных таксах.

Кампанія “Здай сеткі!” стартавала 20 сакавіка, у першы дзень нераставай забароны, і праходзіла да 8 чэрвеня. Добраахвотнікаў (каля 300 чалавек) вызвалілі ад штрафу за захоўванне забароненых прылад лоўлі (127,5-1275 рублёў).

Тых жа, хто не скарыстаўся шанцам і папаўся на захоўванні сетак, аказалася ўдвая менш, іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. У падобных парушальнікаў за час нерасту канфіскавалі 55 кіламетраў сетак.

Яшчэ 33 кіламетры сетак інспектары “вылавілі” разам з іх уладальнікамі на вадаёмах. Гэта ўсяго толькі чвэрць ад агульнай колькасці забароненых прыладаў, канфіскаваных у перыяд нерасту.

Хоць вынікі акцыі ўжо і падведзены, ва ўсіх ахвотных яшчэ ёсць час да 1 ліпеня, каб здаць сеткі і іншыя нелегальныя прылады ў Дзяржінспекцыю без штрафных санкцый. Пасля гэтага кампанія па добраахвотнай здачы сетак будзе завершана.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.