Вы тут

Забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ў 72 раёнах краіны


Нагадаем, яшчэ ўчора вечарам, па інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, абмежаванні дзейнічалі ў 53 раёнах.


Так, цяпер забароны дзей­ні­ча­юць у шасці раёнах Віцебскай вобласці (По­лац­кім, Сенненскім, Шаркаўшчынскім, Расонскім, Мёрскім, і Віцебскім), 10 раёнах Брэсцкай вобласці (Ма­ла­рыц­кім, Ба­ра­на­віц­кім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім, Пінскім, Іванаўскім, Драгічынскім, Бярозаўскім, Камянецкім і Брэсцкім), сямі ра­ё­нах Гро­дзен­скай вобласці (Аст­ра­вец­кім, Смар­гон­скім, Ашмян­скім, Іў­еў­скім, Лід­скім, Во­ра­наў­скім і Гродзенскім), 11 раёнах ра­ё­нах Ма­гі­лёў­скай вобласці (Крас­на­поль­скім, Кас­цю­ко­віц­кім, Хо­цім­скім, Бы­ха­ўскім, Асі­по­віц­кім, Бя­лы­ніц­кім, Шклоўскім, Магілёўскім, Чавускім, Глускім і Клічаўскім).

Забарона на наведванне ўгоддзяў ведзена на большай частцы Мін­скай вобласці (акрамя Мядзельскага, Маладзечанскага, Лагойскага і Капыльскага раёнаў) і амаль па ўсёй Го­мель­скай воб­лас­ці (акрамя кастрычніцкага раёна).

Нагадаем, ра­шэн­ні па ўвя­дзен­ні і зняц­ці за­ба­ро­ны на на­вед­ван­не ля­соў пры­ма­юц­ца мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды па ха­дай­ніц­тве ле­са­гас­па­дар­чых уста­ноў або ра­ён­ных ад­дзе­лаў па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. На сай­це Мін­істэрства лясной гаспадаркі раз­ме­шча­на ін­тэр­ак­тыў­ная кар­та, па якой мож­на ад­соч­ваць увя­дзен­не і зняц­це аб­ме­жа­ван­няў у сва­ім рэ­гі­ё­не. Яна апе­ра­тыў­на аб­наў­ля­ец­ца.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі аб’яўлены ў краіне на 14-15 чэрвеня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».