Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Папараць-кветка»


Мікола Пракаповіч (нар. 1948) — таленавіты беларускі паэт. Скончыў Брэсцкі педінстытут. У розныя гады працаваў настаўнікам, тэлеграфістам, рэдактарам брэсцкай студыі тэлебачання, журналістам газеты «Звязда». Лаўрэат прэміі «Тэлевяршыня». Кіраваў Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Неад'емнае», «На кругі свае», «Мяжа надзеі», «Прытулак памяці».


Вершы — Мікола ПРАКАПОВІЧ, Яўген КСЯНЕВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Не ў лагодных абдымках красуні-вясны,

Не на лузе, дзе песціцца ветрык, —

Цёмнай ноччу купальскай у нетрах лясных

Распускалася папараць-кветка.

Прыпеў:

Папараць-кветка цвіце

Па ўсёй Беларусі.

Папараць-кветку знайду.

І пра лёс не журуся.

Куплет 2:

Палымнелі над рэчкай кастры давідна...

Як язычнік, я ім памалюся.

І прымроіцца мне закаханы юнак

Пад бусліным крылом Беларусі.

Куплет 3:

Будуць песні збірацца ў чысцюткі сувой, —

Маці ткала, Радзіма бяліла.

Нібы хваля, уздыме яго над зямлёй

Незнаёмая дзіўная сіла.

Куплет 4:

Ён паверыць у час той, у сонечны дзень, —

Стол засцелюць святочным абрусам.

Калі людзі спытаюць: — А хто там ідзе?

У адказ прагучыць: — Беларусы!

 

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».