Аб гэтым паведаміла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава.
«Аналіз, які мы правялі, паказаў, што каля 40 % пытанняў датычыліся кампетэнцыі мясцовых органаў улады, а каля 40 % пытанняў адносіліся да рэспубліканскіх органаў улады», — расказала яна.
Адміністрацыя Прэзідэнта не проста накіроўвала пытанні ў ніжэйстаячыя структуры, але і кантралявала іх рашэнне, адзначыла Наталля Качанава. «Пасля таго, як мы атрымлівалі адказы, часта выязджалі, маніторылі сітуацыю і правяралі. Шмат у чым рашэнні былі прынятыя хутка і аператыўна», — дадала яна.
Безумоўна, для вырашэння некаторых пытанняў спатрэбілася нямала часу. Яны датычыліся заканадаўчых актаў, удасканалення той ці іншай сістэмы — таму застаўся невялікі працэнт зваротаў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта запэўніла, што яны застануцца на кантролі і будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку.
Цікава, што людзі пісалі не толькі пра асабістыя праблемы, але выказваліся аб становішчы спраў у тым ці іншым рэгіёне. Аказалася, кожную вобласць хвалююць розныя сферы, напрыклад, Віцебскую — рамонт дарог і добраўпарадкаванне тэрыторый.
Наталля Качанава звярнула ўвагу, што з дапамогай зваротаў можна даць ацэнку рабоце на месцах.
«Гэтая акцыя паказала, што ў людзей ёсць пытанні, якія яны і задавалі кіраўніку нашай дзяржавы. Пацвердзілася ісціна, што людзі давяраюць нашаму Прэзідэнту і імкнуцца вынесці такія пытанні менавіта на яго разгляд», — адзначыла яна.
Паводле БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.