Вы тут

"Яны ніяк не могуць быць танней". Мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка — пра кошты на квіткі


Мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтас Грыгалюнас лічыць, што кошт білетаў на прадстаўленні не можа быць ніжэйшымі за усталяваныя ў цяперашні час. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, перадае БЕЛТА.


Кошт квіткоў у Белдзяржцырку цяпер даходзіць да Br77. "Цырк наогул вельмі дарагая справа. Нас часта пытаюцца, чаму ў цырку такія дарагія квіткі. Яны максімальна танныя! І ніяк не могуць быць танней. Бо палічыце, якія ў нас затраты. Чаго варта запрашэнне артыстаў з усяго свету, выдаткі на ўтрыманне жывёл", - адзначыў Вітаўтас Грыгалюнас.

Паводле яго слоў, дзяржава дае дапамогу на развіццё Белдзяржцырка, але гэта, як правіла, разавыя датацыі на буйныя набыцці тэхнікі, абсталявання. "Усё, што адбываецца ў манежы, акупляецца за кошт таго, што гледачы наш цырк любяць, прыязджаюць з усёй краіны, нават з-за мяжы. Гэтыя зборы дазваляюць нам трымацца на высокім узроўні", - падкрэсліў мастацкі кіраўнік.

Разам з тым адміністрацыя цырка працягвае шукаць спосабы для атрымання дадатковых даходаў. Так, напрыклад, у планах арганізаваць інтэрактыўную дзіцячую гульнявую пляцоўку каля будынка, дзе можна будзе пры дапамозе інструктараў паспрабаваць пахадзіць па канаце або навучыцца жангляваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.