Вы тут

Памёр італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі


Выбітны італьянскі рэжысёр тэатра і кіно Франка Дзэфірэлі памёр у сваім доме ў Рыме на 97-м годзе жыцця, паведамляе ria.ru са спасылкай на прадстаўнікоў фонду, які носіць імя маэстра.


Фота staticserver2.com

Франка Дзэфірэлі (сапраўднае імя - Джанфранка Корса) нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1923 годзе. Першапачаткова вучыўся на архітэктара, але вучобу перапыніла Другая сусветная вайна, падчас якой Дзэфірэлі быў партызанам італьянскага руху Супраціву, а затым - перакладчыкам шатландскай гвардыі.

У кіно ён дэбютаваў ў 1957 году кароткаметражным фільмам "Кемпінг". Папулярнасць яму прынеслі экранізацыі Шэкспіра: "Утаймаванне свавольнай" (1967) і "Рамэа і Джульета" (1968). За "Рамэа і Джульету" яго намінавалі на "Оскар" як лепшага рэжысёра, фільм атрымаў прыз за лепшыя касцюмы і аператарскую працу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.