Вы тут

Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з Прэзідэнтам Егіпта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам аль-Сісі, што 17-19 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца 18 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. Перамовы пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага будзе нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Прэзідэнты разгледзяць ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, сферы бяспекі. Лідары дзвюх краін таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, бягучую сітуацыю ў рэгіёне і свеце.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць сумесную заяву.

Праграма візіту Абдэля Фатаха аль-Сісі ў Мінск таксама прадугледжвае перамовы з кіраўніцтвам беларускага ўрада і парламента, сустрэчу з кіраўнікамі буйных беларускіх кампаній.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.