Вы тут

Кітай лідзіруе па аб'ёму экспарту аквапрадукцыі


Кітай на працягу 17 гадоў запар заставаўся найбуйнейшым у свеце экспарцёрам прадуктаў воднага промыслу. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Хань Чанфу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці агульны аб’ём экспарту аквапрадукцыі ў Кітаі перавысіў 20 млрд долараў. Пры гэтым каэфіцыент адпаведнасці стандартам якасці гэтай прадукцыі 11 гадоў запар захоўваецца на ўзроўні вышэй 97 працэнтаў.

Выступаючы на галіновай нарадзе, Хань Чанфу адзначыў, што Кітай 30 гадоў запар займае першае месца ў свеце па агульным аб’ёме вытворчасці аквапрадукцыі, які складае больш за 40 працэнтаў ад агульнага сусветнага паказчыка.

Ён падкрэсліў, што ў перыяд пасля XVIII з’езда КПК ў 2012 годзе прававыканаўчыя органы, якія дзейнічаюць у галіне рыбнай здабычы, адыгравалі важную ролю ў садзейнічанні трансфармацыі і аптымізацыі рыбнай гаспадаркі, а таксама ахове экалогіі на водных тэрыторыях.

У сувязі з праблемай змяншэння рыбных рэсурсаў у Кітаі Хань Чанфу адзначыў, што ў краіне паскараецца ўдасканаленне механізму ўвядзення сезоннай забароны на рыбную лоўлю, які распаўсюджваецца практычна на ўсе азёры, рэкі і мора краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?