Вы тут

Аргенціна і Уругвай засталіся без электрычнасці з-за збою ў энергасістэме


Збой у сістэме энергазабеспячэння пакінуў Аргенціну і Уругвай без электрычнасці. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў аргенцінскі дыстрыб'ютар электраэнергіі Edesur. Кампанія абяцае абнаўляць інфармацыю, перадае ria.ru.


Электрычнасці няма ўжо амаль тры гадзіны. Як напісала ў сваім Twitter нацыянальная электраэнергетычная кампанія Уругвая, прычынай адключэння стаў збой у энергасетцы Аргенціны.

У сваю чаргу, намеснік міністра па грамадзянскай абароне Аргенціны Даніэль Русо паведаміў тэлеканалу TN, што прычына адключэння электраэнергіі пакуль не вядомая.

Уругвайская кампанія паказала таксама, што сістэма паступова аднаўляецца.

"Ужо ёсць шэраг прыбярэжных гарадоў, дзе ёсць электрычнасць", - гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў Twitter. У аэрапортах Буэнас-Айрэса Ezeiza і Aeroparque масавых збояў не зафіксавана.

"Адключэнне электраэнергіі закранула асобныя нязначныя сэрвісы аэрапортаў, але не паўплывала на прылёты і адпраўленне рэйсаў", - паведаміў прадстаўнік кампаніі "Aeropuertas Argentina", якая кіруе аэрапортамі.

Нацыянальная электраэнергетычная кампанія Уругвая (UTE) паведаміла аб паступовым аднаўленні забеспячэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».