Вы тут

Робататэхніка і штучны інтэлект


Кітайскія вну анансавалі новыя спецыяльнасці.


Пекінскі універсітэт і Універсітэт Цінхуа анансавалі ўвядзенне новых спецыяльнасцяў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Такім чынам, Пекінскі універсітэт сёлета афіцыйна пачне прыём студэнтаў па спецыяльнасці робататэхніка. Універсітэт Цінхуа стварыў клас па штучнаму інтэлекту і пачне прыём студэнтаў з гэтага года. 

Меры, прынятыя дзвюма вну, паказваюць напрамак рэгулявання спецыяльнасцяў бягучага года. Раней Міністэрства адукацыі апублікавала «Уліковыя рэгістрацыі спецыяльнасцяў асноўнага курсу вну і вынікі разгляду і зацвярджэння — 2018 г.», куды было дададзена 2072 спецыяльнасці. 35 вну ўпершыню ў Кітаі адкрылі спецыяльнасць штучнага інтэлекту, у тым ліку некаторыя з іх пачнуць прыём студэнтаў восенню гэтага года.

Новыя спецыяльнасці, такія як навука пра дадзеныя, тэхналогія апрацоўкі вялікіх дадзеных, робататэхніка, навука і тэхніка інтэлекту і многія іншыя, могуць стаць прыярытэтным напрамкам для выбару спецыяльнасці бацькамі студэнтаў, якія паступаюць на вучобу.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?