Вы тут

Пераможцаў фестывалю «Бяспечнае дзяцінства» ўзнагародзілі ў Мінску


Гэты незвычайны фестываль праходзіў ужо ў трэці раз. Сёлета яго пераможцаў уГанаравалі ва Універсітэце грамадзянскай абароны. Педагогі з шасці абласцей і Мінска паказвалі свае напрацоўкі датычна таго, як жа навучыць выхаванцаў дзіцячых садкоў правільным дзеянням падчас навучальнай сітуацыі.


Па ўмовах фестывалю, установы дашкольнай адукацыі прадстаўлялі свае працы ў чатырох намінацыях. Сярод іх - "Куток бяспекі", "Ганарымся, што навучылі", "Дыдактычная гульня" і "Азбука бяспекі". Такім чынам, бяспека дзяцей паўстала праз прызму творчасці. Арганізатарамі фестывалю сталі міністэрствы па надзвычайных сітуацыях і адукацыі.

- Для Міністэрства па надзвычайных сітуацыях фарміраванне з самых юных гадоў культуры бяспекі было і застаецца прыярытэтам, - зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. - І фестываль "Бяспечнае дзяцінства" - яшчэ адзін крок да супрацоўніцтва ўсіх для дасягнення гэтай мэты. Свет вакол нас не ідэальны. Навокал - мноства небяспек, пагроз, разнастайных выклікаў. І самая ўразлівая катэгорыя – гэта дзеці. Асабліва калі яны знаходзяцца без нагляду з боку дарослых. Мы вельмі ўдзячныя Міністэрству адукацыі, выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі. У бліжэйшы час, напэўна, зможам нават у нейкай ступені зменшыць нашу прафілактычную працу, таму што яна актыўна праводзіцца на месцах.

- Дзяцінства - гэта творчыя пошукі, якія ствараюць маляўнічыя ўражанні. Разам з тым, што ад нас, дарослых, залежыць тое, наколькі бяспечнай будзе абстаноўка вакол нашых дзяцей, - падкрэсліла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. І тут важна не толькі сумеснае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку міністэрстваў, ведамстваў, але і ўзаемадзеянне педагогаў, сем'яў.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца. 

Грамадства

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

Размова з загадчыцай трэцяга iнфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы.

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.