Вы тут

Тыдзень памяці пра Васіля Быкава стартуе ва Ушацкім раёне


Тыдзень памятных мерапрыемстваў "На сцяжынцы жыцця", прысвечаных 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, стартуе сёння на яго малой радзіме - Вушаччыне, паведамілі БЕЛТА ў мясцовым райвыканкаме.


Асноўнымі месцамі правядзення мерапрыемстваў стануць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтр Ушачы. На працягу тыдня пройдуць выставы пра жыццё і творчасць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасць земляка. У Кубліцкай бібліятэцы ўдзельнікі "Літаратурнай гасцёўні" абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны ў творчасці.

У дзень нараджэння пісьменніка, 19 чэрвеня, у яго роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесці "Знак бяды", а таксама экскурсіі па музеі-сядзібе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».