Вы тут

Міхаіл Грабоўскі завяршыў гульнявую кар'еру


Адзін з лепшых нападнікаў у гісторыі беларускага хакея Міхаіл Грабоўскі афіцыйна абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры. Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы «Спартклуб» на тэлеканале АНТ.


Фота belnovosti.by

На мінулым тыдні Грабоўскі быў прызначаны асістэнтам трэнера мінскага «Дынама». Працаваць ён будзе ў тандэме з Крэйгам Вудкрафтам. Па словах хакеіста, новая праца яго не палохае.

- Сам для сябе вырашыў, што сядзець дома - не лепшы варыянт. Трэба чымсьці займацца. Як гулец у матчах я больш не магу ўдзельнічаць, таму хачу паспрабаваць сябе ў ролі трэнера, - адзначыў Грабоўскі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.