Вы тут

Праблеме інвазійных відаў аддаецца ў апошнія гады шмат увагі


Праблеме інвазійных відаў аддаецца ў апошнія гады шмат увагі. Што ж такое інвазійны від? Гэта не проста чужародная расліна, якая вырасла ў нашых умовах, але і дала мноства насення, а гэтае насенне, у сваю чаргу, засяліла велізарныя тэрыторыі. Згаданая група раслін змагла за даволі кароткі перыяд асвоіць нязвыклыя ёй экатопы, а ў шэрагу выпадкаў паспяхова канкурыраваць і з абарыгенным ядром мясцовай флоры.


Дуб чырвоны.

Трэба адзначыць, што колькасць чужародных раслін з кожным годам пастаянна павялічваецца і праводзіцца пастаянная работа па адсочванні іх паводзін у прыродзе. Яны асвойваюць новыя тэрыторыі за вельмі кароткі час:

— Напрыклад, баршчэўнік трапіў у нашу краіну толькі ў 1954 годзе, — расказвае Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Навукоўцы атрымлівалі гібрыды, размнажалі гэтую расліну. Справа ў тым, што быў дадзены загад вывесці расліну з высокай ураджайнасцю, каб накарміць жывёлу. Кукуруза дае ўраджай 700 цэнтнераў з аднаго гектара, а баршчэўнік — 1200—1500 цэнтнераў з такой жа плошчы. Але людзі не ўлічылі наступстваў. І зараз любое дакрананне да яго багата вялікімі праблемамі са здароўем.

Спецыяліст сцвярджае, што ва ўласцівасцях гэтай расліны заключаюцца і метады барацьбы з ёю. Бо баршчэўнік пакідае апёкі толькі пры дапамозе сонечных прамянёў, таму барацьбу з ім трэба весці ў цёмны час сутак, тады яго яд не будзе такі актыўны.

Кожны год у Беларусі знаходзяць новыя інвазійны віды. Іх, магчыма, завезлі даўно, але цяпер яны адаптаваліся і пачынаюць размнажацца ў геаметрычнай прагрэсіі. І справа не толькі ў людзях, якія бяздумна прывозяць экзатычныя расліны, але і ў пацяпленні клімату.

Лубін шматлісты.

Каноплі пасяўныя былі прывезены ў Беларусь у ХІХ стагоддзі. З гэтага віду канопляў выраблялі мешкавіну, вяроўкі. Яны лёгка здзічэлі і распаўсюдзіліся.

Сумнік канадскі распаўсюдзіўся нават у Белавежскай пушчы. Яго шмат на былых сельскагаспадарчых угоддзях, якія раней былі закінутыя. На пустуючай зямлі трэба было пасеяць шматгадовыя травы, пасвіць жывёлу, але гэтага не зрабілі своечасова, і расліна-агрэсар заняла тэрыторыю. Нават дрэвы не могуць расці побач з сумнікам, таму што ў каранях гэтай шкоднай расліны ёсць інгібітары, гэта значыць рэчывы, якія запавольваюць рост іншых раслін. Сёння навукоўцы спрабуюць здабыць гэтыя рэчывы ў чыстым выглядзе і выкарыстоўваць супраць самога сумніка.

Дуб чырвоны (або паўночны) спее на 20—30 гадоў раней нашага дуба, але пад такімі дубамі не растуць грыбы, травяністыя расліны, таму што пад ім знаходзіцца шчыльны пласт сухога лісця. Такія дрэвы фарміруюць «мёртвыя» лясы.

Лубін шматлісты мае выдатныя ўласцівасці: забірае азот з паветра і назапашвае ў глебе. У гэтай расліне шмат вады. Калі яго пасадзіць у сасонніку, то можна не баяцца пажараў. Але калі такая расліна выйдзе на ўзлесак, то застануцца толькі гэтыя расліны, астатнія не выжывуць.

Сумнік канадскі.

Адзначым, што большая частка згаданых інвазійных відаў раслін распаўсюдзілася ў Беларусі ў асноўным у сярэдзіне ХХ стагоддзя. Гэта часцей за ўсё выхадцы з Паўночнай Амерыкі, краін Паўднёвай і Заходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі. Яны актыўна канкурыруюць з абарыгенным ядром флоры, выцясняючы віды, якія раслі спрадвеку на лугах, лясах, берагах вадаёмаў і вадацёкаў.

У далейшым, у сувязі з пацяпленнем клімату і павелічэннем антрапагенных нагрузак на натуральныя экатопы, навукоўцы прагназуюць павелічэнне колькасці інвазійных раслін.

Вольга Пралюк

Фота Аркадзя Скуратовіча

Загаловак у газеце: Расліны-прышэльцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».