Вы тут

Школьнікі прынялі ўдзел у акцыі «Зробім Беларусь чысцейшай»


Школьнікі актыўна ўключыліся ў работу па навядзенні парадку на зямлі, прымаючы ўдзел у акцыі «Зробім Беларусь чысцейшай». Сваімі гісторыямі ўдзельнікі акцыі з усіх куткоў краіны дзеляцца з часопісам «Родная прырода».


Невялікую зялёную зону каля станцыі метро «Магілёўская» гараджане аблюбавалі для адпачынку на прыродзе. Некаторыя з іх пакідаюць пасля сябе смецце: пластыкавыя бутэлькі, упакоўкі ад прадуктаў. «Каб наш маленькі сквер пазбавіўся ад пластыку і стаў чысцейшы, нам спатрэбілася ўсяго толькі адна гадзіна, — разказвае кіраўнік аб'яднання па інтарэсах «ЭкаКрайGroup» аддзела экалогіі і аховы прыроды сталічнага Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Лізавета СЯДОВА. — Сваёй работай мы засталіся задаволеныя. Некалькі пакетаў з пластыкавымі адходамі і іншым смеццем самастойна рассартавалі ў рознакаляровыя кантэйнеры. Цяпер можна смела выходзіць на шпацыр і любавацца чысцінёй».

А навучэнцы ДУА «Светлагорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі» сумесна з педагогамі ўдзельнічалі ў акцыі па навядзенні парадку каля стадыёна «Папернік». Стадыён знаходзіцца недалёка ад экалагічнага цэнтра і з усіх бакоў акружаны ляснымі насаджэннямі. Гэтая тэрыторыя вельмі шматлюдная, таму што жыхары горада скарачаюць шлях праз гэты ўчастак пры пераходзе з аднаго мікрараёна ў другі. На жаль, па дарозе і смецяць.

У Ліплянскай сярэдняй школе лічаць, што навядзенне парадку на зямлі — гэта не толькі дзяржаўная палітыка, але і справа кожнага чалавека. Таму школьнікі разам з педагогамі зрабілі генеральную уборку ў сваёй вёсцы, ачысцілі ад смецця лес.

Навучэнцы ДУА «Маркоўскі дзіцячы сад-базавая школа» не засталіся ўбаку ад акцыі «Зробім Беларусь чысцейшай». Вучні, педагогі і тэхнічны персанал школы ініцыявалі ўборку тэрыторыі роднай вёскі. Яны прыбралі смецце ўздоўж цэнтральнай вуліцы, навялі парадак на левым беразе ракі. На школьнай тэрыторыі разбілі клумбы, пасадзілі кветкі. Таксама добраўпарадкавалі воінскія пахаванні ў вёсках Картынічы і Асянское, навялі парадак на мясцовых могілках. Школьнікі дапамаглі састарэлым аднавяскоўцам прыбрацца на прыдамавых тэрыторыях. А завяршылася акцыя пасадкай 36 клёнаў і чатырох пладовых дрэў.

У Ліплянскай сярэдняй школе

Настаўнікі і вучні Зашырскай сярэдняй школы Ельскага раёна Гомельскай вобласці навялі парадак у родным аграгарадку Зашыр'е. Вясной яны добраўпарадкавалі тэрыторыю аднаго з паркаў пасёлка.

Конкурс фотаздымкаў, які праводзіць часопіс «Родная прырода», аб удзеле школьнікаў у акцыі «Зробім Беларусь чысцей» працягваецца. Лісты з невялікім аповедам і фатаграфіямі дасылайце на адрас часопіса pryroda@zvіazda.by.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Загаловак у газеце: Вялікія справы робяцца маленькімі крокамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.