Вы тут

Кампанія beCloud уключыла сетку 4G на ўсіх станцыях і перагонах мінскага метро


— Работы ў мінскім метрапалітэне цалкам завершаны. Пры планаванні сеткі ў такім складаным аб'екце, як метрапалітэн, мы кіраваліся запытамі і патрэбамі абанентаў аператараў, якія будуць карыстацца 4G. Дарэчы, першымі доступ да 4G атрымаюць абаненты мабільных аператараў МТС і life :) , — паведаміў намеснік генеральнага дырэктара beCloud па электрасувязі Міхаіл ДУКА.


 Па выніках шматлікіх тэстаў, праведзеных тэхнічнымі спецыялістамі кампаніі, пры ненагружанай сетцы 4G паказвае ў тунэлях метро упэўнены прыём-перадачу (хуткасць перадачы дадзеных у вагоне цягніка ў тунэлі складае каля 75 Мбіт /сек). Пры адначасовым падключэнні да 4G некалькіх соцень карыстальнікаў нагрузка на LTE ўзрасце, што дазволіць спецыялістам beCloud спрагназаваць аб'ёмы і хуткасць перадачы дадзеных для камфортнага знаходжання ў сетцы.

Праект развіцця 4G у мінскім метрапалітэне стаў адным з ключавых праектаў у падрыхтоўцы беларускіх тэлекам-аператараў да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Інфраструктурны аператар цалкам пакрыў сеткай усе спартыўныя аб'екты правядзення Еўрапейскіх гульняў, а таксама асноўныя месцы знаходжання спартыўных балельшчкаў: стадыён “Дынама”, спартыўныя комплексы “Мінск-Арэна”, “Чыжоўка-Арэна”, “Уручча”, “Алімпійскі”, Палац спорту і іншыя.

 На час правядзення Еўрапейскіх гульняў кампаніяй beCloud на сямі мабільных базавых станцыях (у партнёрстве з мабільным аператарам МТС) будзе ўстаноўлена абсталяванне, мэта якога — павялічыць ёмістасць і забеспячыць пакрыццё 4G у тых месцах, дзе не прадугледжана будаўніцтва стацыянарных базавых станцый LTE.

 “Акрамя таго, да Еўрапейскіх гульняў кампаніяй beCloud запланавана магутнае пашырэнне сеткі ў дыяпазоне 2600, сумарна да LTE будзе падключана больш за 550 сектараў, з якіх больш за 200 сектараў — у Мінску”,  -- дадаў Міхаіл Дука.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.