Вы тут

На БЧ 27 чэрвеня пройдзе “Адзіны дзень пасажыра”


Ён адбудзецца з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.


Фота: trainpix.org

Мэта “Адзінага дня пасажыра” — вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з кліентамі Беларускай чыгункі. Праз правядзенне такіх сустрэч можна абмеркаваць пытанні, звязаныя з перавозкамі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах, нагадалі ў прэс-службе магістралі.

У “Адзіным дне пасажыра” прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў".

“Адзіны дзень пасажыра” праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала. Стасункі ў новым фармаце сталі для магістралі традыцыйнымі цягам ужо некалькіх гадоў, яны ладзяцца з 2015 года. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці паслуг. У асноўным ад пасажыраў паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і ўдасканаленнем работы пасажырскага комплексу.

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак магістраль пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на сайце Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.