Вы тут

Надвор'е на тыдзень: крыху дажджоў, і зноў спякота


Вось так вось. Трэці тыдзень запар на тэрыторыі нашай краіны трымаецца анамальна цёплае надвор'е. У першай палове тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, у другой палове тыдня пад уплывам атмасферных франтоў чакаецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 23 да плюс 29 градусаў. У сераду будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па крайнім захадзе Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, удзень — 24—31 цяпла.

Атмасферны фронт прынясе істотныя ападкі ўжо ў чацвер. У гэтыя суткі ўначы ў заходніх раёнах, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны будуць ісці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 цяпла, на паўднёвым захадзе — 19—20 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 24—30 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 32 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу ноччу месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 15—20 цяпла, удзень у асноўным будзе ад плюс 24 да плюс 30 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 33 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.