Вы тут

Беларускі рэкорд на Палтаўшчыне


Спецыялісты прадпрыемства “Беларуснафта”, якія працуюць на Семірэнкаўскім газакандэнсатным радовішчы, паставілі рэкорд па хуткасці праходжання свідравін ва Украіне


Усяго за тры з паловай месяцы ўведзена ў эксплуатацыю — тое адбылося ўпершыню ва Украіне — новая свідравіна па здабычы газу. Рэкорд належыць буравікам “Беларуснафты”, што будавалі свідравіну №72 на знакавым радовішчы. Беларускае прадпрыемства перамагло ў тэндэры, прапанаваўшы заказчыку найвыгадныя ўмовы. Паводле разлікаў, работы павінны былі доўжыцца 175 сутак — а ўдалося справіцца за 109: больш чым на два месяцы раней.

Спецыялісты “Беларуснафты” кажуць: пры праходцы шырока ўжываліся інавацыйныя тэхналогіі, лепшыя міжнародныя практыкі. А да пачатку свідравання пралічваліся магчымыя нюансы працэсу. Як сцвярджае намеснік гендырэктара прадпрыемства па вытворчасці Дзяніс Вараб’ёў, свідраванне за такі кароткі тэрмін адбылося дзякуючы сумесным намаганням усіх, хто быў заняты на аб’екце. Зладжана працавала свідравая брыгада, вытрыманы былі неабходныя рэжымы — гэта й дазволіла выйсці на рэкорд.

72-я Семірэнкаўская свідравіна — чацвёртая, пройдзеная беларусамі ва Украіне. Там “Беларуснафта” працуе праз даччынае прадпрыемства “Сэрвіс Ойл”, праводзіць бурэнне, рамонт свідравін і сейсмаразведку новых пакладаў карысных выкапняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.