Вы тут

Вушаччына — родная спадчына


Васіль Шалак, маючы прапіску ў Санкт­Пецярбурзе, не забывае пра родавыя вытокі­крыніцы з Вушаччыны: з вёскі Матырына


Палкоўнік запасу выдаў і прэзентаваў у Беларусі кнігу на роднай мове “Роздумы на вясковай лаўцы”. Пра тое мы пісалі ў артыкуле “Ад Матырына пачатак...”. Сёлета ж стала вядома, што матырынская працавітасць Васіля Іванавіча, падмацаваная й афіцэрскім досведам, бярэ вяршыню пад назвай ПЕРАВЫДАННЕ. Ён паведамляе нам: ёсць змены ў змесце, і мова стылёва наблізіцца да гаворкі землякоў, якім і прысвячае аўтар працу. Плануе ўжо гэтым летам прывезці кніжку ў Беларусь.

Застаецца парадавацца за матырынцаў, у якіх ёсць такі зямляк! І за спадара Васіля, у якога ёсць Матырына. А таксама за ўсіх нас, бо чым больш у свеце беларусаў, што памятаюць пра гістарычную Бацькаўшчыну, тым большы наш Беларускі Мацярык.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».