Вы тут

Мішэль Плаціні арыштаваны па падазрэнні ў карупцыі з-за ЧС у Катары


Былы прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый Мішэль Плаціні узяты пад варту па падазрэнні ў карупцыі, паведамляе "Савецкі спорт".


Фота: bleacherreport.net

Плаціні быў арыштаваны ў рамках расследавання карупцыі з-за прысуджэння Катару чэмпіянату свету па футболе 2022 года.

Паведамляецца, што Плаціні будзе знаходзіцца ў памяшканні антыкарупцыйнага кіравання судовай паліцыі ў Нантэры.

Напрыканцы 2015 года былы футбаліст зборнай Францыі быў адхілены ад пасады віцэ-прэзідэнта ФІФА на восем гадоў. Гэта здарылася пасля таго, як кіраўнік ФІФА Ёзэф Блатэр перавёў 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».