Вы тут

У мінскім двары маладая мама хацела забіць 10-месячнага сына


Увечары 17 чэрвеня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб прычыненні цялесных пашкоджанняў 10-месячнаму хлопчыку. Па дадзеных следства, 34-гадовая жанчына ў двары жылога дома на вул. Мазурава ў Мінску з мэтай наўмыснага пазбаўлення жыцця нанесла свайму сыну цяжкія траўмы, аднак не давяла свой намер да канца па незалежных ад яе абставінах. Яе дзеянні былі прыпыненыя бацькам дзіцяці, паведамляе Следчы камітэт.


Фота: billboard.by

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства заведама малалетняга). Падазроная затрымана, змешчана ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

У рамках расследавання праводзяцца допыты сведак трагедыі і іншыя следчыя дзеянні. Дзіця шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя ў вельмі цяжкім стане.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.