Вы тут

Гродзенец абрабаваў дзяўчыну з-за смагі


Гродзенец так хацеў піць, што вырашыў абрабаваць выпадковых мінакоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Мужчына 1976 года нараджэння на вуліцы Урублеўскага з ужываннем гвалту адабраў у дзяўчыны,  якая праходзіла міма, пакет з бутэлькай піва. Пазней ён патлумачыў, што яго адолела смага.

"Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Асобу падазраванага высветлілі. Як аказалася, раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся", - распавялі ў міліцыі.

Цяпер жа ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле "Рабаванне".

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніцца 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніцца 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.