Вы тут

Метро прадставіла падрабязны графік сваёй работы на перыяд II Еўрапейскіх гульняў


Азнаёміцца з ім можна на сайце прадпрыемства ў раздзеле “Інфармацыя” на старонцы “Графік”.


Так, для зручнасці мінчан і гасцей сталіцы паменшаны інтэрвал руху цягнікоў ў па-за пікавы час, а таксама прадоўжаны час работы метро 19, 21, 29, 30 чэрвеня ў сувязі з цырымоніямі адкрыцця, закрыцця гульняў і рэпетыцый.

У ноч з 19 на 20 чэрвеня станцыі "Першамайская", "Купалаўская", "Кастрычніцкая" будуць зачыненыя на ўваход у 2.50, астатнія станцыі - у 2.40. Работа самога метро будзе падоўжана да 3.10. 20 чэрвеня станцыя "Купалаўская" будзе зачыненая на ўваход-выхад у 21.00, астатнія станцыі зачыняюцца на ўваход у 0.40 ужо 21 чэрвеня.

У ноч з 21 на 22 чэрвеня метро будзе працаваць да 4.30. Пры гэтым станцыя "Няміга" будзе зачыненая на ўваход у 4.10, астатнія станцыі - у 4.00. Наступнымі днямі станцыя "Купалаўская" зачыняецца на ўваход-выхад у 21.00 - 22, 24 і 27 чэрвеня, і ў 23.00 - 23, 25, 26 і 28 чэрвеня, астатнія станцыі - ужо пасля апоўначы (у 0.40).

У ноч з 29 на 30 чэрвеня метро працуе да 2.30. Станцыі "Першамайская", "Купалаўская", "Кастрычніцкая" будуць зачыненыя на ўваход у 2.10, астатнія - у 2.00. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня цягнікі падземкі будуць хадзіць да 4.30. Станцыя "Няміга" зачыніцца на ўваход у 4.10, астатнія -- у 4.00.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...