Вы тут

Свайму часу і вечнасці


У Мінску ўшаноўваюць памяць пра навукоўца, члена­карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржпрэміі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага (1931–2018)


У навуковым свеце яго ведалі як літаратуразнаўца, крытыка, тэкстолага. Ураджэнец вёскі Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўшчыны ў 1955-м закончыў філфак БДУ і ўсё жыццё працаваў у акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. Аўтар больш як 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій.

Днямі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пройдзе вечарына памяці Міхася Мушынскага. Назву імпрэзе “Свайму часу і вечнасці...” дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах Якуба Коласа. Навуковец даследаваў айчынную літаратуру, быў найлепшым знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй ды выданнямі класікаў. Ладзіцца выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў. Будуць прадстаўлены рэдкія фота з архіва сям’і, успамінамі пра навукоўца падзеляцца калегі й сябры.

Рыгор Гарэшка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».