Вы тут

Афтальмолагі праверылі 5,5 тысячы сельскіх школьнікаў Віцебшчыны


Завяршыўся першы этап маштабнага дабрачыннага праекта «Я бачу!» у Віцебскай вобласці. З сакавіка да канца мая гэтага года брыгады афтальмолагаў правялі дыягностыку зроку і аказалі дапамогу амаль 5,5 тысячы дзяцей, якія вучацца ў сельскіх школах васьмі раёнаў рэгіёна. Праект арганізаваны Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй vеlсоm | А1 пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя.


На першым этапе брыгады афтальмолагаў наведалі сельскія школы Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Сенненскага, Аршанскага і Расонскага раёнаў. Дыягностыку органаў зроку прайшлі 5462 дзіцяці. У 31 працэнта з іх выяўлены розныя паталогіі, з іх больш чым у 40 працэнтаў праблемы знойдзены ўпершыню.

Праект «Я бачу!» закліканы зрабіць афтальмалагічную дапамогу больш даступнай для дзяцей, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Для работы выязных брыгад урачоў аснашчаны два аўтамабілі з неабходным партатыўным абсталяваннем. У залежнасці ад вынікаў аглядаў дзеці атрымліваюць заключэнне ўрача, рэцэпты на акуляры або накіраванне ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр для паглыбленай дыягностыкі ці лячэння.

Пасля летніх канікул — з верасня па снежань — праект працягне сваю работу ў Талачынскім, Чашніцкім, Лёзненскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Мёрскім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім, Полацкім і Лепельскім раёнах. На Віцебшчыне брыгады афтальмолагаў наведаюць 19 раёнаў і правераць зрок у 14 тысяч сельскіх школьнікаў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: У кож­на­га трэ­ця­га — праб­ле­мы са зро­кам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.