Вы тут

Егіпет гатовы пастаўляць сумесна вырабленую прадукцыю на вялікія рынкі


Такую думку выказаў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі на сустрэчы са старшыней Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам.


Кіраўнік ніжняй палаты нагадаў, што ў парламенце створаныя групы сяброўства. Ён падкрэсліў, што беларускія парламентарыі зацікаўленыя ў развіцці даверу паміж краінамі.

Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што можна і неабходна пашыраць супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферах, асабліва ў галіне інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі. Спікер верхняй палаты спадзяецца на павелічэнне колькасці сумесных праектаў.

На думку прэзідэнта арабскай рэспублікі, Егіпет мог бы стаць для Беларусі «варотамі» на рынак афрыканскіх і арабскіх краін, якія налічваюць 1600 мільёнаў жыхароў. Сёння Егіпет — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі ў гэтым рэгіёне і мае магчымасць свабоднай рэалізацыі сумесна вырабленых тавараў.

Акрамя таго, Абдэль Фатах ас-Сісі падкрэсліў, што Егіпет зацікаўлены не толькі ў гандлёвых і эканамічных сувязях з Беларуссю, але ў паглыбленні адносін у культурнай сферы.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Вароты ў Афрыку

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.