Вы тут

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана можа дасягнуць $1 млрд


Урад Беларусі зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Узбекістанам і прапануе рэалізаваць маштабныя праекты па вытворчасці тэхнікі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік на пасяджэнні міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве.


«Мінскі аўтамабільны завод гатовы ўдзельнічаць у стварэнні вытворчасцяў грузавой, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, аўтобусаў на газаматорным паліве», — паведаміў віцэ-прем'ер.

Ён падкрэсліў, што ва Узбекістане плануецца будаўніцтва завода па перапрацоўцы малака і малочнатаварнага комплексу на тысячу галоў. На думку Уладзіміра Дворніка, прарыўнымі могуць стаць праекты па аўтаматызацыі газатранспартнай і газаразмеркавальнай сетак Узбекістану з удзелам беларускіх прадпрыемстваў.

Беларускі бок таксама прапануе больш актыўна ўзаемадзейнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій, перш за ўсё наладзіць сувязі паміж паркамі высокіх тэхналогій і адукацыі. Па словах беларускага віцэ-прэм'ера, краіна зацікаўлена ў якаснай узбекскай прадукцыі: садавіне і агародніне, арэхах, баваўняным валакне, медным дроце.

Па ацэнцы намесніка прэм'ер-міністра Узбекістана Эльера Ганіева, узаемны тавараабарот можа дасягнуць мільярда долараў, як гэта даручана кіраўнікамі дзвюх краін, у наступныя тры гады.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Напрамак на паўднёвы ўсход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».