Вы тут

У Рагачоўскім раёне сын сякерай забіў свайго бацьку


Сямейная трагедыя разгулялася ў вёсцы Серабранка позна ўвечары. Бацька і сын разам выпівалі, затым, як нярэдка бывае ў падобных сітуацыях, сталі высвятляць адносіны. Малодшы з мужчынскага сямейнага дуэта для ўстанаўлення сваёй слушнасьці над бацькам-пенсіянерам скарыстаўся сякерай, нанёс яму некалькі ўдараў абухом па галаве, сцвярджае sb.by. Яны апынуліся смяротнымі для пажылога чалавека. Справа адбывалася на вачах у маці. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Сына затрымалі.


Фота pixabay.com мае ілюстрацыйны характар.

- У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле за забойства, - паведамляюць у РАСК.

Мужчына прызнаўся ў зробленым. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, з месца злачынства канфіскаваныя доказы, дапытаныя сведкі, праводзяцца экспертызы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.